У Дзятлаўскім раёне прайшоў другі этап спецыяльнай праграмы “Допінг”. Яна скіравана на папярэджанне, выяўленне, раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, канфіскацыю наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, вырабленых з лекавых прэпаратаў у хатніх умовах або ў падпольных лабараторыях.

У час правядзення праграмы супрацоўнікі міліцыі выявілі факт няздачы жыхаркай Дзятлаўскага раёна ва ўстановы аховы здароўя лекавых прэпаратаў “Трамадол” (10 таблетак) і “Дыязепам” (3 ампулы), якія ўтрымліваюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Па факце праводзіцца праверка, у Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу ўнесена прадстаўленне аб ухіленні прычын і ўмоваў, якія спрыяюць учыненню правапарушэнняў і злачынстваў.

Міліцыя просіць паведамляць аб вядомых фактах абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў

Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 2-15-23 або 101. Ананімнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации