Штраф можна заплаціць праз ЕРИП

Здарэнні і бяспека

Многія ўжо чулі пра сістэму «Разлік», або пра Адзіную разліковую інфармацыйную прастору (ЕРИП), але не ўсе ведаюць, што гэта, навошта яна патрэбна.

Сістэма «Разлік» дазваляе аплачваць не толькі штомесячныя плацяжы за камунальныя паслугі, даступны таксама аплата мабільнай сувязі, кабельнага тэлебачання, доступу ў Інтэрнэт, паслугаў МУС, страхавых установаў, банкаў, натарыяльных кантораў, аплата білетаў на забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, аплата дашкольных установаў, навучання ў ВНУ, каледжах, ліцэях, падаткаў, мытных збораў.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь таксама падключана
да Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (ЕРИП). У сістэме ЕРИП з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, інфакіёскаў, іншых прыстасаванняў аплаты прымаюцца плацяжы за адміністрацыйныя працэдуры і паслугі, якія аказваюць падраздзяленні АУС Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама штрафы за адміністрацыйныя правапарушэнні.

Для аплаты штрафу ў сістэме «Разлік» неабходна паслядоўна выбраць раздзелы: «МУС» — «Штрафы» — «Іншыя штрафы», затым выбраць
адпаведную паслугу «Штраф у Гродзенскай вобласці» (паслуга
№4403111), увесці нумар копіі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, пазначаны ў правым верхнім вугле дакумента, праверыць правільнасць прозвішча, імя, імя па бацьку, сумы плацяжу, якія з’явіліся на экране, здзейсніць плацеж.

Пасля аплаты штрафу звесткі пра яго пагашэнне на працягу 2-3 хвілін
паступяць у інфармацыйныя сістэмы МУС. Пры гэтым адзнака аб
выкананні спагнання прастаўляецца ў электроннай картцы парушэння
аўтаматычна, значыць, квітанцыю аб аплаце прадастаўляць у міліцыю ўжо
не трэба.

Звяртаем увагу, што ў сістэму «Разлік» ЕРИП запазычанасць па выплаце
штрафу можа быць выстаўлена праз 1-3 дні з моманту вынясення пастановы.
На добраахвотную аплату штрафаў адводзіцца месяц з дня ўступлення ў
законную сілу пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні,
аднак калі ў грамадзяніна няма магчымасці заплаціць штраф, то законам
прадугледжаны адтэрміноўкі і растэрміноўкі выканання пакарання, але для гэтага павінны быць важкія і матываваныя падставы.

Таксама законам прадугледжана магчымасць накіравання аддзелам унутраных спраў пастановы аб накладанні штрафу па месцы атрымання правапарушальнікам даходаў. Гэта значыць, па заканчэнні месяца, адведзенага для добраахвотнага выканання спагнання ў выглядзе штрафу, пастанаўленне аб спагнанні штрафу накіроўваецца ў Аддзел прымусовага выканання. Ён, акрамя асноўнага доўгу, будзе спаганяць дадатковую
пошліну, якая часам складае суму большую за асноўны доўг.

Калі ж вы хочаце заплаціць штраф міліцыі ў звычайным парадку, гэта найлепш зрабіць, выкарыстаўшы наступныя плацежныя рэквізіты:
Банк г. Минск ОАО АСБ «Беларусбанк» BY49AKBB 36005150002940000000
ГУМФ РБ по Гродненской области УНП 500563252 БИК AKBBBY2X код платежа 05115.

Я. ПАШКЕВІЧУС,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *