Для забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў, падтрымання правапарадку ў цягніках міжнародных і міжрэгіянальных зносінаў з 17 па 21 кастрычніка 2017 года на аб’ектах чыгункі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пасажыр».
Міліцыя заклікае пасажыраў быць уважлівымі ў дарозе, каб не стаць ахвярамі крадзяжоў адзення, абутку, галаўных убораў, іншых рэчаў і грашовых сродкаў у рухомых саставах і на станцыях. Не ўжывайце спіртное з выпадковымі спадарожнікамі, не згаджайцеся на просьбы незнаёмцаў перадаць пасылку, не пакідайце рэчы без нагляду. Калі сталі ахвярай крадзяжу, неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю па нумары 102.
А. ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама