2 верасня ў аграгарадку Белагурна адбыўся вечар адпачынку «Каляровае покрыва верасня». На вечары прысутнічалі госці рознага узросту. Гледачам была прапанавана конкурсная праграма, у якой удзельнічалі тры маладыя сям’і: Святлана і Аляксей Магеры, Анастасія і Дзяніс Добышы, Анастасія і Аляксандр Карпяловічы.
Канкурсанты прадэманстравалі свае веды ў віктарыне на восеньскую тэматыку, з завязанымі вачыма вызначалі агародніну і садавіну ў кошыку, чысцілі на хуткасць і якасць бульбу, складалі святочныя стравы, мужчыны рабілі букеты з восеньскіх кветак для сваіх дам.
Удзельнікі парадавалі гледачоў сваім стараннем, гумарам, незвычайным падыходам да выканання заданняў.
У конкурснай праграме перамагла сям’я Добышаў. Вечар прадоўжыўся вясёлымі танцамі.
Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ