Першы званок у Дзятлаўскай гімназіі

Падзеі

1 верасня на Дзятлаўшчыне за парты селі каля 2500 школьнікаў. Першакласнікамі сталі каля 230 хлопчыкаў і дзяўчынак.

У гімназіі, як і ва ўсіх установах адукацыі, 1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка. На ёй прысутнічаў і выказаў школьнікам пажаданні старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.

Педагогаў, гімназістаў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года павіншавалі дырэктар гімназіі Валерый Ішуцін, яго намеснік Наталля Клімец.

На добрую вучобу благаславіў настаяцель храма Прэабражэння Гасподняга, протаіерэй Мікалай Пінчук.

Наказы школьнікам ад імя бацькоў выказала Вольга Бародзіч, а ад імя выпускнікоў – Даша Барысюк.

Права даць першы гімназічны званок было прадастаўлена вучаніцы 5 класа Злаце Лагуцік і вучню 11 класа Арцёму Урбановічу.

На першы ўрок “Беларусь – мая Айчына” пасля ўрачыстасці накіраваліся 156 гімназістаў, у тым ліку 20 пяцікласнікаў, якія папоўнілі шэрагі гімназіі.

І. Іванава
Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *