У гімназіі №1 горада Дзятлава з 2015 года функцыянуе рэпетытарскі цэнтр па аказанні платных адукацыйных паслугаў, асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца ўсебаковае задавальненне адукацыйных патрэбаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў, стварэнне ўмоваў для рэалізацыі вучнямі сваіх адукацыйных магчымасцяў.

Высокакваліфікаваныя педагогі дапамагаюць вучням справіцца з прабеламі ў ведах, паспяхова падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання і выпускных іспытаў.

За мінулы навучальны год больш за 50 вучняў з розных школ горада і раёна займаліся ў нашым цэнтры. Яны павысілі ўзровень ведаў, падрыхтаваліся да здачы выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Вучні рэпетытарскага цэнтра паспяхова здалі цэнтралізаванае тэсціраванне і сталі студэнтамі прэстыжных ВНУ Беларусі.

У 2017/2018 навучальным годзе рэпетытарскі цэнтр працягвае сваю работу. Мы запрашаем з 11 верасня 2017 года вучняў 5-11 класаў установаў адукацыі раёна на заняткі па рускай і беларускай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, англійскай мове, інфарматыцы. Вопытныя і высокакваліфікаваныя педагогі будуць праводзіць як групавыя, так і індывідуальныя заняткі.

Па падрабязную інфармацыю па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, звяртайцеся ў гімназію №1 горада Дзятлава.

А. БАРАНЕНКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 г. Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации