Жыхарка вёскі Баярск Смаргонскага раёна заўважыла задымленне ў доме суседа. Аб гэтым яна паведаміла дзяжурнаму службы 101.
Калі прыбылі першыя падраздзяленні ратаўнікоў, агонь ужо ахапіў дах дома. Ратаўнікі, прабраўшыся ў жылы пакой, знайшлі абгарэлае цела мужчыны.
Высветлілася, што сама гаспадыня дома жыве ў Мінску, а ў доме дазволіла пажыць свайму 48-гадоваму брату. Са словаў аднавяскоўцаў, мужчына курыў, нярэдка выпіваў.
У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме. Прычына трагедыі – неасцярожнасць пры курэнні.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС