Тытунёвы дым змяшчае шмат шкодных рэчываў. Праз сем секунд пасля зацяжкі ў арганізме пачынаецца хімічны працэс, які негатыўна ўплывае амаль на ўсе органы. Тытунёвы дым небяспечны не толькі для курца, але і для тых, хто знаходзіцца ў накураным памяшканні. Ступень пасіўнага курэння можа быць роўнай чатырнаццаці цыгарэтам у дзень.

Цяпер папулярна курэнне кальяна, і шмат хто лічыць гэты занятак бясшкодным. Насамрэч, утрыманне нікаціну ў порцыі тытуню для кальяна ў семь разоў больш, чым у адной цыгарэце. Ёсць міф, што вада ў кальяне фільтруе дым, усе смолы застаюцца ў ёй. У рэальнасці вадкасць можа ўтрымліваць да 50% цвёрдых часцінак, але не можа ўтрымаць хром, мыш’як, свінец.

Калі курыць кальян у кампаніі, можна заразіцца герпесам, ангінай, гепатытам, захварэць на сухоты.
Не існуе бяспечных цыгарэт і бясшкоднага спосабу курэння. Лепш за ўсё адмовіцца ад курэння: праз восем гадзін узровень кіслароду ў крыві нармалізуецца, а праз сорак восем гадзін паляпшаюцца нюх і смак, праз месяц становіцца лепш дыхаць, знікаюць стома і галаўны боль. Праз шэсць месяцаў аднаўляецца сардэчны рытм, а праз год удвая памяншаецца рызыка атрымаць ішэмічную хваробу. У старэйшым узросце зніжаецца рызыка інфарктаў і інсультаў.

Таму, каб зберагчы сваё здароўе, трэба прыняць адназначнае рашэнне: не курыць.

Б. ОТЧЫК,
доктар-нарколаг, псіхатэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации