“Ліпавы” прыбытак

Падзеі

У чэрвені 2017 года пракуратурай Слонімскага раёна па матэрыялах праверкі фінансавай міліцыі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за службовую падробку і скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па ч. 2 арт. 427 Крымінальнага кодэкса, а таксама за выманьванне крэдыту (субсідый) па ч. 1 арт. 237 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Слонімскага раёна, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка, які быў у дагаворных адносінах з гаспадаркай. Які ж вынік іх сумеснай работы прывёў да ўчынення двух злачынстваў? У пачатку 2016 года сельгаспрадпрыемства заключыла дагавор з названым індывідуальным прадпрымальнікам на аказанне паслугаў па складанні выніковай бухгалтарскай справаздачнасці за 2015 год. Вывучыўшы паказчыкі работы гаспадаркі, індывідуальны прадпрымальнік прыйшоў да высновы аб яго фактычнай стратнасці па выніках работы за 2015 год. Але замест таго, каб выканаць узятыя на сябе абавязацельствы і скласці адпаведныя дакладныя бухгалтарскія дакументы, ён паведаміў кіраўніцтву аб стратнасці, якая стала вядома, і пацікавіўся, што рабіць: паказваць рэальныя страты або “рабіць прыбытак”? Ад кіраўніка гаспадаркі атрымаў указанне стратнасць не адлюстроўваць, а паказаць прыбытак. Шляхам няхітрых маніпуляцый з лічбамі прадпрыемства атрымала гатовы бухгалтарскі баланс за 2015 год з адлюстраваннем прыбытковай работы. Дала справаздачу аб гэтым у Слонімскі раённы выканаўчы камітэт. Пры разглядзе вынікаў работы галіны за год названы кіраўнік сельгаспрадпрыемства да адказнасці за стратнасць, якая была ўтоена, прыцягнуты не быў. Вынікам складання падробленага бухгалтарскага балансу стала таксама наступнае прадстаўленне ў органы дзяржстатыстыкі недакладных даных справаздачнасці, у якіх таксама замест стратаў фігурыраваў “ліпавы” прыбытак. Вынікам “махінацый” стала атрыманне ў адным з банкаў крэдытных сродкаў у шматмільённым памеры ў рамках адкрытай крэдытнай лініі, пры ўтойванні інфармацыі аб стратнасці прадпрыемства, што магло б паўплываць на прыпыненне крэдытавання на ранейшых умовах.

Калі вам давялося сутыкнуцца з фактамі злоўжыванняў кіраўнікамі і службовымі асобамі прадпрыемстваў, арганізацый, установаў сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых і асабістых мэтах, фактамі крадзяжоў з боку названых асобаў, атрымання хабараў і незаконных узнагароджанняў і паслугаў, Слонімскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў гатовы разгледзець адпаведную інфармацыю з прымяненнем да парушальнікаў самых строгіх мераў адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нашы тэлефоны і кантактныя дадзеныя: 8-01562-64-3-80, 64-3-81, 64-3-82, г. Слонім, вул. Горкага, 22 .

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *