Падлетак аказаўся непатрэбны маці і бацьку. Кожны з дарослых вырашае ўласныя праблемы, наладжвае асабістае жыццё. Бацька выехаў працаваць у суседні раён, рэдка тэлефануе сыну, бо ў яго новая сям’я. Сужыцелька не спяшаецца даваць згоду гадаваць чужое дзіця. Маці хлопца злоўжывае алкаголем, прагульвае работу. Яна жыве з мужчынам, які не цікавіцца лёсам пасынка. Прадастаўлены сам сабе хлопец ужо ўчыніў два крадзяжы. З такімі паводзінамі падлетак хутка можа аказацца ў навучальнай установе закрытага тыпу. Паколькі перавыхаваннем юнага парушальніка пакуль няма каму займацца, гэта зробяць спецыялісты сацыяльнага прытулка. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынялі рашэнне прызнаць хлопца маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты “Перамога”, член камісіі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации