З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш » Прадэкспа-2026″, у рамках якой адбыліся прэстыжныя галіновыя спаборніцтвы – Міжнародныя кулінарны кубак-2026 і чэмпіянат кандытарскага мастацтва-2026, дзе выступілі моцныя прафесіяналы з Беларусі і замежжа.

Каманда повараў санаторыя “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” дастойна прадставіла Дзятлаўшчыну на сталічнай пляцоўцы і вярнулася дадому з трыма дыпломамі. Іна Андалюкевіч, Валянціна Жамойдзік і Марына Скулкіна паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Увага да дэталяў і творчы падыход дапамаглі дзятлаўчанам праявіць сябе ў напружанай канкурэнтнай барацьбе.

Для гасцей санаторыя гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што клопат аб здароўі і абнаўленні тут спалучаецца з якасным, смачным і прадуманым харчаваннем.

Віншуем повараў і ўвесь калектыў санаторыя “Радон” з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем новых прафесійных перамог!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#ПЯТИЛЕТКА_КАЧЕСТВА

Похожие публикации