Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны за дзевяць месяцаў 2026 года.

– За справаздачны перыяд папярэднія вынікі выканання зацверджанай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці на 2026-2030 гады паказваюць, што ў Прынёманні забяспечаны шэраг асноўных паказчыкаў. Некаторыя лічбы і пазіцыі асабліва тычацца жыхароў рэгіёна. Варта адзначыць, што доля шматкватэрнага жылля ў энергаэфектыўным выкананні склала 100 %. Увод у карыстанне індывідуальных жылых дамоў насельніцтвам – больш за 119 тысяч метраў квадратных, або крыху больш за 40 % ад агульнага ўводу жылля, а ўсяго здадзена 701 арэндная кватэра, агульная плошча склала больш за 45 тысяч квадратных метраў. Таксама ўведзена ў карыстанне 367 кватэр для шматдзетных сем’яў, на паляпшэнне жыллёвых умоваў скіраваны 586 такіх сем’яў. У горадзе-спадарожніку Скідзелі ўвод жылля ў эксплуатацыю складае больш за адну тысячу метраў квадратных, – падкрэсліў парламентарый Павел Ашурык.

– За студзень-верасень 2026 года колькасць аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва скарацілася, аб’ём падрадных работ на мясцовых дарогах склаў больш за 143 мільёны рублёў. Асноўныя кірункі дарожнай дзейнасці ў справаздачным перыядзе – гэта бягучы рамонт дарог, іх утрыманне і капітальны рамонт. Адрамантавана і ўведзена ў карыстанне звыш 359 кіламетраў дарог, капітальным рамонтам – 2,4 кіламетра, адзін мост працягласцю 127,5 пагоннага метра. Асабліва неабходна абазначыць, што ва ўсіх раёнах і ў цэлым па вобласці забяспечана выкананне мэтавага паказчыка па росце заработнай платы за справаздачны перыяд 2026 года.

Акрамя таго, у эканоміцы вобласці ў гэты час было занята больш за 433 тысячы чалавек, пры гэтым узровень забяспечанасці кадрамі практычна поўнасцю выкананы. Мерапрыемствы па поўным камплектаванні кадрамі ў рамках запытаў наймальнікаў будуць прадоўжаны, – зазначыла сенатар Алена Стальбоўская.

– Разам з тым, неабходна прыняць меры ў эканамічным блоку з мэтай выканання ўсіх даведзеных паказчыкаў праграмы вобласці ў абазначаны перыяд. Прыведзеныя даныя і імкненне да забеспячэння паказчыкаў у канчатковым выніку акажуць непасрэдны ўплыў на ўзровень дабрабыту нашых жыхароў, – падкрэслілі парламентарыі.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации