У рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Пазнаём. Ганарымся. Захоўваем” навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава здзейснілі экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Залы музея сустрэлі гімназістаў цішынёй, прасякнутай веліччу і болем мінулых гадоў. Баявыя сцягі, лісты-трохкутнікі з фронту, асабістыя рэчы салдат і інтэрактыўныя экспазіцыі дазволілі ў поўнай меры адчуць маштаб трагедыі і сілу духу пакалення пераможцаў.

Для сучасных школьнікаў ведаць гісторыю сваёй краіны – значыць разумець, якім коштам заваяваны сённяшні мірны дзень. Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі шрам на карце кожнага кутка Беларусі, у тым ліку і нашай Дзятлаўшчыны, дзе акупацыя забрала жыцці сотняў мірных жыхароў і герояў-падпольшчыкаў. Менавіта таму веданне мінулага абараняе ад паўтарэння страшных памылак, выхоўвае шчыры патрыятызм і вучыць шанаваць самае дарагое – свабоду і незалежнасць роднай зямлі, а гісторыя краіны становіцца для кожнага асабістай справай.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 8 класа гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации