У дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава адбылося ўрачыстае ўшаноўванне і ўзнагароджанне Тамары Юч – маці, якая выхоўвае дзіця-інваліда. Цёплая сустрэча стала прызнаннем яе штодзённай, незаўважнай на першы погляд, але па-сапраўднаму гераічнай мацярынскай працы. Тамара Іосіфаўна прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Прызванне Мама”, прысвечанай Году беларускай жанчыны. Арганізатарам акцыі выступае РГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Удзел у ёй прымаюць жанчыны, якія з’яўляюцца бацькамі-выхавальнікамі ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апекунамі ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, а таксама маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

За плячыма ў гераіні – гады клопату, цярпення і бязмежнай любові. Кожны дзень, поўны трывог, тэрапій і маленькіх перамог, яна пражывае побач са сваім дзіцем, аддаючы яму ўсе сілы, цеплыню і душу. Менавіта такія жанчыны – ціхія гераіні нашага часу – паказваюць, што матчына любоў здольная пераадольваць любыя цяжкасці.

Словы падзякі за самаадданасць, мудрасць і вялікае мацярынскае сэрца Тамары Іосіфаўне выказала старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства Алена Чайкоўская, кіраўнік дзіцячага сада Святлана Ус. Ёй пажадалі здароўя, сіл і радасці, а яе дзіцяці – новых дасягненняў і поспехаў. Алена Чайкоўская і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулка Алена Капковіч уручылі падарунак ад раённага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Няхай гэты прыклад натхняе і іншых мам: у кожным дзіцяці, здаровае яно або мае патрэбу ў асаблівым клопаце, ёсць свая непаўторная зорка, і задача мамы – дапамагчы яе запаліць.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

Похожие публикации