Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24 кастрычніка. Кампанія скіравана на аднаўленне лясных масіваў, што пацярпелі ад ураганных вятроў або засыхання.

21 кастрычніка да добрай справы на тэрыторыі Дямянаўскага лясніцтва далучыліся работнікі раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэнтра банкаўскіх паслуг № 407 ААТ “ААБ Беларусбанк”, актывісты прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

– Мы знаходзімся ў 112 квартале 9 таксацыйны выдзелу Дзямянаўскага лясніцтва, плошча ўчастка складае 4,1 гектара, – расказаў перад пачаткам работ галоўны ляснічы ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Павел Бузук. – Тут высаджваем елку, сасну, чорную вольху. На адным гектары размесцяцца па 4080 саджанцаў. Фронт работ значны, таму асіліць гэтым разам, мяркую, удасца толькі палову. Аднак акцыя прадаўжаецца, сіламі лясгаса заўтра работы на ўчастку будуць скончаны поўнасцю. Да мерапрыемства ўжо далучыліся лясніцтвы раёна, звяртаюцца з прапановамі дапамагчы іншыя арганізацыі. Звычайна ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!” на Дзятлаўшчыне прымаюць каля сотні чалавек, а сёлета па папярэдніх падліках будзе і больш. Работы вядуцца амаль ва ўсіх лясніцтвах, а там, дзе лакацый для пасадкі маладняку няма, ажыццяўляецца ўборка смецця і пасля восеньскай інвентарызацыі дапаўняюцца лясныя культуры, на ўчастках, высаджаных гэтай вясной. 

Павел Аркадзьевіч правёў інструктаж для ўдзельнікаў акцыі, разам з памочнікамі раздаў інвентар і саджанцы. З веданнем справы прысутныя ўключыліся ў работу, бо амаль кожны садзіць дрэўцы не першы раз.

– Акцыя “Дай лесу новае жыццё!” толькі стартавала, таму да яе падключацца і іншыя калектывы, – зазначыў кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі. – Падобныя мерапрыемствы на Дзятлаўшчыне праходзяць заўжды актыўна, як восенню, так і вясной. Безумоўна, усе добрыя справы павінны рабіцца талакой. Лес – багацце Беларусі, гэта наша прырода, экалогія, цудоўны адпачынак, які ўсе любяць. Менавіта таму лесааднаўленню ў нашай краіне надаецца такая ўвага. Акцыя “Дай лесу новае жыццё!” заўжды праходзіць маштабна і ўжо прыняла агульнананародны характар. Не стаў выключэннем і гэты год: прыемна скончыць сезон удзелам у такім важным і карысным мерапрыемстве.

З такой пазіцыяй пагадзіліся і іншыя ўдзельнікі акцыі.

– У лесааднаўленні даводзіцца ўдзельнічаць не першы раз, справа гэта патрэбная, і да яе далучаюцца ўсе арганізацыі раёна, – прадоўжыў думку першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько. – Настрой ва ўсіх цудоўны. Частку працоўнага дня сёння прысвячаем пасадцы дрэўцаў. Разам унясём сваю частачку працы ў папаўненне ляснога фонду Дзятлаўшчыны. Для мяне такі актыўны адпачынак толькі на радасць. Людзям, якія працуюць у сельскагаспадарчай галіне любая справа па сілах. Мы за любую акцыю, суботнік, навядзенне парадку, гатовы ўдзельнічаць у сумесных добрых справах і прыносіць карысць роднай краіне.

Аднак сярод добраахвотнікаў на гэты раз былі і навічкі. У першыню ў акцыі “Дай лесу новае жыцё!” прыняла ўдзел галоўны спецыяліст цэнтра банкаўскіх паслуг № 407 ААТ “ААБ Беларусбанк” Надзея Мазоль. Яна прызналася, што вельмі рада была разам з калегамі атрымаць такую прапанову:

– Надвор’е цудоўнае, мы прыносім карысць свайму краю, таму ўсё радуе. Арганізацыя працэсу таксама цудоўная. Увогуле, заўжды з задавальненнем хаджу ў лес, дзе прыемна адпачываць, дыхаць чыстым паветрам. Люблю збіраць ягады, грыбы або проста забыцца пра мітусню будняў. У жыцці важна пасадзіць сваё дрэўца, а потым убачыць як яно расце, магчыма, паказаць плён сваёй справы дзецям і ўнукам. Веру, што ў хуткім часе нашы елкі, сосны і вольхі падрастуць, пасярод іх з’явіцца ягаднік, вырастуць грыбы, і людзі будуць радавацца шчодрасці прыроды.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
“Тата можа!” – праверка на трываласць, хуткасць, інтэлект
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

21 октября, 2026
В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

Похожие публикации