Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.

На культурна-спартыўнае свята “Тата можа!” у Цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся таты са сваімі дзецьмі, дзе іх чакалі не проста спаборніцтвы, а сапраўдная праверка на трываласць, хуткасць, вынослівасць і інтэлект.

– Быць татам – гэта, мабыць, самая адказная, але ў той жа час самая натхняльная місія для мужчыны. Стаць для сына сапраўдным прыкладам мужнасці, а для дачкі – галоўным абаронцам і добрым чараўніком – такое пад сілу толькі сапраўднаму мужчыну. Мы шчыра віншуем усіх татаў Дзятлаўшчыны! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бясконцага гонару за сваіх дзяцей! – павітала гасцей вядучая.

Да слоў віншаванняў далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Рагачова:

– Ролю бацькі ў жыцці кожнага чалавека немагчыма пераацаніць, бо ён з’яўляецца надзейнай апорай для свайго дзіцяці, мудрым настаўнікам. Паважаныя таты, ад раённага выканаўчага камітэта і мяне асабіста прыміце найлепшыя віншаванні са святам, пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою, гармоніі ў сем’ях і самае галоўнае – каб вашы дзеці заўжды вас радавалі сваімі поспехамі.

Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама, а ў гэты дзень яшчэ і галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда пажадаў удзельнікам праявіць свае найлепшыя якасці ў спартыўных і інтэлектуальных выпрабаваннях, татам – быць яркім прыкладам для сваіх дзяцей, а сынам і дочкам – заўжды прыслухоўвацца да парадаў татаў, якія шмат ведаюць і дрэннага не параяць.

Удзельнікі не толькі заўзята змагаліся за перамогу, але і зарадзіліся добрым настроем, адчулі сапраўдны драйв, азарт і здаровы дух саперніцтва ў спартландыі “Хакейная дружына – таты руляць!”, футбольным матчы “Таты і дзеці”, інтэлектуальным конкурсе. Усе падтрымлівалі адзін аднаго, дружна працавалі ў камандзе і ўмела пераадольвалі выпрабаванні.

На працягу конкурсаў кожны праявіў сябе дастойна, лідзіравалі то таты, то дзеці, але ў выніку ўсё ж перамагло сяброўства. А самыя галоўныя перамогі – гэта ўзаемаразуменне, павага і моцныя сямейныя адносіны.

Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі ад раённых арганізацый ГА “Белая Русь”, “БРСМ”, Дзятлаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, а таксама прафсаюзных і іншых арганізацый.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дрэўца да дрэўца – зашуміць лес
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

21 октября, 2026
В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

Похожие публикации