19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50” рухаўся па дарозе М-11 з горада Слоніма ў кірунку Дзятлава, на 105-м кіламетры з левага па ходу руху кювета перад аўтамабілем выбегла дзікая жывёла – кабан. Вадзіцель экстранна затармазіў, але з-за невялікай адлегласці паміж машынай і дзіком наезду на яго пазбегнуць не ўдалося. У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі, а жывёла загінула.

Дзяржаўтаінспекцыя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации