У чат-бот газеты паступіла пытанне: у двары нашай шматпавярхоўкі не хапае месца для аўтамабіляў. Ці можна на некалькі дзён або тыдзень пакінуць машыну ў двары дома, жыхаром якога я не з’яўляюся?
Адказ ад міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС: у Правілах дарожнага руху нашай краіны няма паняццяў “свой” або “чужы” двор – гэта землі агульнага карыстання, а значыць, вы можаце прыпаркавацца ў любым двары на любы тэрмін, калі машына стаіць без парушэння правілаў дарожнага руху. Аднак на практыцы, калі машына доўгі час стаіць у двары, пакрываецца брудам (лісцем, зімой – снегам), жыхары могуць палічыць яе транспартным сродкам, які не эксплуатуецца, або, прасцей кажучы, “аўтахламам”, і звярнуцца ў РУП ЖКГ або райвыканкам. Пачнецца працэдура пошуку ўласніка з патрабаваннем убраць аўтамабіль, магчыма прымусовая эвакуацыя на штрафстаянку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga