Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць свой горад ці вёску да зімы – прыбраць апалае лісце, галлё і смецце.  

Згодна з рашэннем райвыканкама месячнік па добраўпарадкаванні праходзіць на Дзятлаўшчыне з 8 кастрычніка па 6 лістапада. Кіпіць сёння работа ў парку райцэнтра. На чарговы працоўны дэсант выйшлі супрацоўнікі райвыканкама. Фронт работ унушальны. Але спрыяе дружнай працы добрае асенняе надвор’е, пазітыўны настрой, жаданне зрабіць свой горад чыстым, прыгожым і ўтульным.

Удзельнікі суботніка падзяліліся сваімі меркаваннямі.

Алена Грамко, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва:

– Суботнік – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае людзей, выхоўвае адказнасць. Папрацавалі на славу, падыхалі свежым паветрам і зрабілі карысную справу: навялі парадак і даказалі, што разам нам любыя кучы лістоты па плячы. Дзякуй усім за камандны дух і бадзёры настрой!

Андрэй Нікіпорчык, начальнік аддзела эканомікі:

– Працоўны дэсант прадаўжаецца, настрой цудоўны. Такая сумесная праца – гэта выдатны спосаб праявіць жаданне жыць у прыгожым чыстым горадзе, папрацаваць на адкрытым паветры ў цудоўны восеньскі дзень. Прыемна бачыць вынік сваёй працы, як прыгажэе і квітнее родны горад, бо парадак патрэбен як у чалавеку, так і вакол яго. 

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Сельскагаспадарчы кірмаш у Казлоўшчыне (фотафакт)
Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)
«Перамога» наводзіць парадак

Похожие публикации