У нагу з часам

У рамках рэспубліканскай навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” для навучэнцаў 8 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная ключавым праектам і акцыям Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Гімназісты даведаліся, як заявіць пра сябе і прынесці карысць краіне. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс “100 ідэй для Беларусі”, які адчыняе дзверы ў свет навукі і інавацый, а таксама рух Беларускіх студэнцкіх атрадаў, дзе кожны можа знайсці першае працоўнае месца і надзейных сяброў. Не засталіся без увагі і знакавыя грамадзянска-патрыятычныя ініцыятывы  “Беларусь памятае” і лічбавы праект “Лічбавая зорка”, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці.

Праекты БРСМ – гэта не проста акцыі, а рэальная пляцоўка для самарэалізацыі, сяброўства і стварэння на карысць роднай Беларусі. А сучасная моладзь гатова актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Бяспека – справа сур’ёзная

Як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар? Што рабіць, калі незнаёмец стукаецца ў дзверы? Адказы на гэтыя пытанні шукалі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава ў рамках Адзінага дня бяспекі.

Замест звычайных заняткаў іх чакаў сапраўдны марафон бяспекі.

Дзеці вучыліся выклікаць ратаўнікоў, выразна называючы свой адрас, трэніраваліся хутка пакідаць “палаючае” памяшканне, успомнілі сігналы святлафора і значэнне дарожных знакаў, высвятлялі, якія прадметы на кухні і ў ваннай могуць быць небяспечнымі.

Асаблівае захапленне выклікала практычная трэніроўка. Хлопчыкі і дзяўчынкі набіралі нумар 101 на тэлефоне і гучна называлі свае імёны і прозвішчы, каб дыспетчар іх пачуў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Сельскагаспадарчы кірмаш у Казлоўшчыне (фотафакт)
Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)
«Перамога» наводзіць парадак

Похожие публикации