Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас рэдакцыі напярэдадні Дня пажылых людзей. Побач з Надзеяй Міхайлаўнай пад тэкстам падпісаліся і яе сяброўкі-атрымальніцы сацыяльных паслуг Валянціна Гоман, Святлана Несцерава, Алена Лазоўская.

Нашы шаноўныя зямлячкі напярэдадні свята людзей мудрага ўзросту захацелі выказаць самыя шчырыя словы тым, хто робіць цёплай, яркай і сонечнай іх восень жыцця.

“Праз раённую газету адрасуем вялікую ўдзячнасць супрацоўнікам аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. У аддзяленні мы не проста атрымліваем сацыяльныя паслугі, але знайшлі для сябе другі дом, дзе нас агарнулі клопатам і ўвагай. Асаблівыя словы ўдзячнасці – кіраўніцы гуртка “Сувенір” Ліліі Коласавай за залатыя рукі і чулае сэрца. Лілія Уладзіміраўна – чалавек, які ўкладае ў сваю работу не толькі час, але і часцінку душы. Дзякуючы яе энтузіязму і прафесіяналізму заняткі рукадзеллем ператвараюцца ў сапраўднае свята творчасці. Цярпліва, крок за крокам яна вучыць нас ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. З дапамогай Ліліі Уладзіміраўны мы асвойваем розныя тэхнікі, ствараем цудоўныя сувеніры і вырабы. Аднак самае галоўнае – кіраўніца гуртка дорыць нам веру ў сябе. Яна заўжды знаходзіць добрыя словы для падтрымкі, дапамагае, падказвае. За прыемнай справай побач з ёю мы забываем пра свае балячкі і гады, адчуваем сябе патрэбнымі і таленавітымі.

Шчыра дзякуем за нялёгкую, але такую важную працу ўсім супрацоўнікам нашага аддзялення, дзе з карысцю і радасцю маюць магчымасць бавіць час дзятлаўчане сярэбранага ўзросту. Дзякуем за ветлівасць, увагу, гатоўнасць у любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Работа з пажылымі людзьмі патрабуе вялікага цярпення і любові, і спецыялісты аддзялення валодаюць гэтымі якасцямі ў поўнай меры. Нізкі паклон вам за ваша цяпло, утульную атмасферу і добразычлівасць да нас”.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации