25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Андрэй Кажэўка.
Ён расказаў, з якімі пытаннямі найчасцей звяртаюцца грамадзяне:
– Выязныя прыёмы грамадзян праводзім рэгулярна, кожны квартал выязджаем у рэгіёны ў зоне абслугоўвання. Па сваёй дзейнасці наша падраздзяленне праводзіць праверкі ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Аднак грамадзяне найчасцей прыходзяць са сваімі бытавымі пытаннямі. Па магчымасці дапамагаем або адрасуем тэрытарыяльным органам выканаўчай улады для далейшага вырашэння. З другога боку, кожны, хто прыходзіць на прыём са сваёй праблемай, у ёй адлюстроўвае карціну ў рэгіёне ў цэлым, і мы бачым моманты, на якія ў далейшым варта звярнуць увагу.
Андрэй Адамавіч расказаў аб асаблівасцях работы іх падраздзялення, у цэнтры ўвагі якога – эканамічная бяспека Гродзенскай вобласці і ўсёй нашай краіны. Ён расказаў, якія факты парушэння заканадаўства ў фінансавай сферы сёння найбольш актуальныя:
– Наша структура ажыццяўляе садзейнічанне барацьбе з карупцыяй і выяўленне фактаў парушэння заканадаўства ва ўплаце падаткаў, страхавых узносаў, выплаце заработнай платы. За апошні час найбольш крымінальных спраў распачата па заробках “у канвертах”, пераважна ў сферы таксі. Зламыснікі кожны раз прыдумваюць новыя схемы, аднак ніхто з іх не пазбегне адказнасці. Шкоду, нанесеную дзяржаўнаму бюджэту, таксама давядзецца выплачваць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga