На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 23 па 25 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

У сувязі з надыходам восеньскага перыяду, які характарызуецца скарачэннем светлавога дня, пагаршэннем умоваў надвор’я, значна павышаецца рызыка ўчынення ДТЗ, таму неабходна абазначаць сябе.

За адсутнасць флікера пры руху па краі праезнай часткі ці абочыны ў цёмны час сутак прадугледжана папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў (ад 45 да 135 рублёў), у стане ап’янення – штраф ад 3 да 5 базавых велічыняў.

Дзяржаўтаінспекцыя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации