Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:

– Нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, абразлівае прыставанне да людзей і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый, спакой грамадзян – гэта дробнае хуліганства.

Да нецэнзурнай лаянкі варта адносіць лаянкавыя, зняважлівыя выразы, на якія ўстаноўлена забарона да агульнаўжывальнага выкарыстання ў зносінах, якія супярэчаць маральным нормам. Абразлівае прыставанне, як правіла, выяўляецца ў актыўных дзеяннях, якія навязваюць каму-небудзь сваю прысутнасць, або іншыя аналагічныя дзеянні. Напрыклад, наўмыснае перагароджванне праходу, навязванне непатрэбнай гутаркі, наўмыснае зрыванне галаўнога ўбору ці іншых прадметаў гардэроба.

Зыходзячы з практыкі, да дробнага хуліганства таксама можна аднесці гучныя крыкі на вуліцы ў начны час, спяванне непрыстойных песень.

За ўчыненне дробнага хуліганства прадугледжаны штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў, ці грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации