1. Вядома, што ў Вiльнi Скарына друкаваў свае кнiгi ў доме Якуба Бабiча. А хто быў гаспадар дома па родзе заняткаў?

  • Пробашчам касцёла
  • Кашталянам
  • Бурмiстрам
  • Ваяводам

2. У якой навучальнай установе змешчана гэта фрэска з выявай Францыска Скарыны?

  • У Кракаўскiм унiверсiтэце
  • У Падуанскiм унiверсiтэце
  • У Пражскiм унiверсiтэце
  • У Вiленскiм унiверсiтэце

3. Хто з беларускiх дзеячаў у 20-х гадах ХХ стагоддзя напiсаў пра Скарыну наступнае: «Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая няпрыхiльнасць нi да аднаго, нi да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гiсторыi беларускага народу. Прыклад Скарыны, аб якiм да гэтай пары няведама, хто ён быў такi, цi каталiк, цi праваслаўны, i пэўна, што i той i другi разам, адбiвае гэтае з’явiшча беларускага духу ў iндывiдуальнасьцi, ў душы нашага першага iнтэлiгэнта».

  • Iгнат Абдзiраловiч
  • Усевалад Iгнатоўскi
  • Уладзiмiр Пiчэта
  • Язэп Воўк-Левановiч

4. Праз 350 гадоў пасля выдання, у 1867 годзе, пражскi «Псалтыр» Скарыны быў
куплены рускiм аматарам старадрукаў Хлудавым, i гэта дало падставу рускiм навукоўцам паглядзець на асобу Скарыны i яго дзейнасць з новай цiкавасцю. А дзе купiў Хлудаў такую рэдкую кнiгу?

  • У мешчанiна з Полацка
  • На Нiжагародскiм кiрмашы
  • У селянiна пад Вiльняй
  • На кнiжным развале ў Маскве

5. Адзiн з томiкаў Скарынавых кнiг, якiя захоўваюцца ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, асаблiва цiкавы — адразу некалькi выданняў першадрукара сплецены ў адзiн пераплёт. Што гэта за выданне?

  • Пяцiкнiжжа Майсеева
  • Кнiгi прарокаў
  • Чацвераевангелле
  • Кнiга Царстваў

6. У якiм годзе ў Беларусi шырока адзначалi 400-годдзе беларускага кнiгадрукавання?

  • У 1922
  • У 1917
  • У 1925
  • У 1927

7. У якiм беларускiм горадзе вышэйшая навучальная ўстанова носiць iмя Францыска Скарыны?

  • У Полацку
  • У Гомелi
  • У Гродне
  • У Баранавiчах

8. На якой плошчы ў Полацку стаiць помнiк Францыску Скарыну?

  • Цэнтральнай
  • Карла Маркса
  • Ленiна
  • Францыска Скарыны

9. А дзе стаiць гэты помнiк?

  • У Празе
  • У Полацку
  • У Вiльнi
  • У Мiнску

10. Пытанне ад Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

Калi i дзе ўзнiкла другая пасля Скарынавай друкарня ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм?

Адказы на пытаннi другога тура прымаюцца да 22 лiпеня ўключна. Дасылайце iх на паштовы адрас рэдакцыi з пазнакай «Скарынiяна» або на е-mаil skаrуnа@zviаzdа.bу.

Звязда

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации