У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”. Яго кульмінацыяй стаў саміт “Лідар- платформа: БРПА_БРСМ”, прымеркаваны да Дня нараджэння БРПА, праекта “Сустрэча на ўсе 100!”, Года беларускай жанчыны і закрыцця Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Урачыстае адкрыццё пад гукі піянерскіх фанфар задало падзеі яркі тон. Вядучай выступіла старшыня Дзятлаўскага раённага Савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Ірына Мішчанка.

Адным з галоўных момантаў стаў прыём у акцябраты: вучні другога класа гімназіі № 1 горада Дзятлава далі ўрачыстае абяцанне і атрымалі акцябрацкія зорачкі з рук ветэранаў руху – былой старшыні раённага Савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Людмілы Халопік і ветэрана моладзевага і камсамольскага руху Галіны Чура.

У рамках дыялога “Сустрэча на ўсе 100!” ветэраны падзяліліся вопытам з моладдзю, а актывісты задалі ім пытанні. Затым адбыліся выбары старшыні Дзіцячай палаты Дзятлаўскага раённага Савета грамадскага аб’яднання “БРПА”. Кандыдаты прадставілі свае звароты і адказалі на практычнае пытанне ад ганаровых гасцей: як дзейнічаць, калі каманда падзялілася ў меркаваннях і спрачаецца.

Па выніках адкрытага галасавання старшынёй Дзіцячай палаты была абрана Эльвіра Юшкевіч, навучэнка 7 “В” класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Намеснікамі старшыні сталі Назар Грыцук, навучэнец 7 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, і Маргарыта Сарачынская, навучэнка 7 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Граматамі былі ўзнагароджаны каманды ўстановаў адукацыі – удзельнікі анлайн-квіза “БРПА/БРСМ”, а падзячнымі лістамі – лепшыя педагогі‑арганізатары раёна, таксама малады педагог-арганізатар за цеснае супрацоўніцтва ў рабоце раённага моладзевага медыяцэнтра “КУБ”.

Саміт завяршыўся ўручэннем кветак ганаровым гасцям і агульным фотаздымкам.

Максім ШАВЕЛЬ,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага РЦДАДіМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации