Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна.

Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся на малую радзіму каля пяці гадоў таму. Уладкаваўся на працу ў сельскагаспадарчае прадпрыемства жывёлаводам. Добрымі паводзінамі не адрозніваўся. Чатыры разы летась прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правапарадку. У студзені бягучага года праваахоўнымі органамі было адкрыта справаводства па ануліраванні яго віду на жыхарства і распачата працэдура высылкі.

Як расказаў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксей Кашко, у мужчыны і яго “сябра” не было грошай на алкаголь, таму завіталі да суседкі-пенсіянеркі. Прасілі грошы або любое спіртное. Жанчына адмовіла. Праз некаторы час мужчына вярнуўся адзін і сваю настойлівую просьбу падмацаваў рэальнай пагрозай: узяў са стала кабель зарадкі да тэлефона і накінуў на шыю жанчыне, душыў да той пары, пакуль яна не дастала кашалёк і не дала яму 20 рублёў. Пазней высветлілася, што мужчына ўчыніў у гэты ж дзень яшчэ і крадзеж грошай з незачыненага дома гэтай жа суседкі, калі яна была ў агародзе.

Ад жанчыны ў міліцыю паступіла заява аб крадзяжы, мужчына быў затрыманы. У ходзе следства высветлілася, што гэты грамадзянін пажывіўся яшчэ ў аднаго свайго аднавяскоўца: украў мабільны тэлефон, зарадку і прадукты харчавання, агульная шкода склала больш за 400 рублёў.

– Цяпер злачынца затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. На яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы першай артыкула 207 і частцы другой артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яго чакае ад 3 да 10 гадоў турэмнага зняволення, – патлумачыў Аляксей Анатольевіч.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации