Звонкія песні, важкія каласы ў прыгожых снапках, яркія выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і мясцовых артыстаў, так Дзятлаўшчына сустрэла галоўнае свята працы, адзінства і дабрабыту – раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2026”.

Па добрай беларускай традыцыі на пачатку ўрачыстасці на святочную сцэну вынеслі духмяныя караваі з мукі першага току новага ўраджаю. Для бласлаўлення і дабрабыту кожнай сям’і іх асвяцілі клірык храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч і вікарны ксёндз касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі райцэнтра Яўген Ціхан.


















Галоўны каравай раёна пасля асвячэння ўрачыста ўручылі старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму.





– Сёння мы ўшаноўваем тых, хто любіць родную зямлю і ўмее працаваць на ёй, – павітаў удзельнікаў свята кіраўнік раёна. – “Дажынкі” – гэта сімвал упэўненасці ў заўтрашнім дні. Год выдаўся няпростым: надвор’е выпрабоўвала на трываласць, але вы праявілі вытрымку і прафесіяналізм. Валавы збор збожжавых і зернебабовых з рапсам склаў больш за 80 тысяч тон. Ураджайнасць збожжавых – 40 цэнтнераў з гектара, рапсу – 33,1. Прыбаўку ў агульную скарбонку раёна ўнеслі многія гаспадаркі, але хачу адзначыць тых, хто задаў тон усёй уборачнай. Гэта ААТ “Дварэц-Агра” з прыбаўкаў 826 тон з найвышэйшай ураджайнасцю 46,8 цэнтнера з гектара, а таксама КСУП “Хвінявічы” з прыбаўкай 656 тон збожжа. Асаблівыя словы ўдзячнасці – за важкі ўраджай рапсу. У лідарах ААТ “Дварэц-Агра”. Уборачная яшчэ не скончана: належыць зжаць больш за 600 гектараў яравога рапсу, амаль столькі ж грэчкі і 3070 гектараў кукурузы на зерне.

З задавальненнем адрасую словы ўдзячнасці галоўным аграномам, інжынернай службе, камбайнерам, вадзіцелям, механізатарам і ўсім, хто удзельнічаў у барацьбе за ўраджай, пачынаючы з вясенняй пасяўной, а таксама ветэранам галіны, бо заклалі надзейны падмурак сённяшніх перамог. Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі, міру і дабрабыту!


Шчыра духмянымі караваямі дзятлаўчане прывіталі госця фестывалю – старшыню Слонімскага райвыканкама Віталія Шулейку.











У агульным караваі раёна дасягненні кожнага калектыву. Для афіцыйнага абвяшчэння вынікаў сезону на сцэну былі запрошаны кіраўнікі гаспадарак: ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын – намалот 14 368 тон збожжа і рапсу; СГФ “АграМілк” Павел Веляпольскі – 13 214 тон; галоўны інжынер ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Лабейка – 20 465 тон; КСУП “Войневічы” Сяргей Францішчык – 8 529 тон; КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі – 4 570 тон; КСУП “Жукоўшчына” Мікалай Шых – 3 663 тоны.




Не менш радаснай і хвалюючай выдалася цырымонія ўшанавання лепшых майстроў нівы. Па рашэнні райвыканкама № 456 ад 26 жніўня 2026 года “Аб выніках спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2026 годзе” прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод гаспадарак, якія раней завяршылі ўборку пры тэмпах не ніжэйшым за сярэднераённы паказчык і атрымалі найбольшую ўраджайнасць, не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны: ААТ “Дварэц-Агра” – І месца, КСУП “Хвінявічы” – ІІ месца; ААТ “Граніт-Агра” – ІІІ месца. Сярод камбайнавых экіпажаў, якія працуюць на камбайнах Лексіён-580 – экіпаж СГФ “АграМілк” Руслана Міклаша і Віктара Ёды. Сярод экіпажаў на камбайнах КЗС-2124, РСМ-181 – старшых камбайнераў ААТ “Дварэц-Агра” Вячаслава Кастусіка, які заняў І месца ў раёне; Сяргея Ляўкевіча – ІІ месца. Сярод экіпажаў на камбайнах Джон-Дзір, Мега-208, КЗС-1218 – старшых камбайнераў КСУП “Войневічы” Дзмітрыя Сухецкага – І месца; ААТ “Дварэц-Агра” Андрэя Ляўкевіча – ІІ месца; КСУП “Войневічы” Мікалая Макарчука – ІІІ месца.







Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа на аўтамабілях МАЗ без прычэпа – вадзіцеля КСУП “Жукоўшчына Ілью Барысевіча – І месца; СГФ “АграМілк” Андрэя Бранкоўскага – ІІ месца і вадзіцеля гэтай жа гаспадаркі Арцёма Бандарэнку – ІІІ месца. Сярод вадзіцеляў на МАЗ з прычэпам – вадзіцеляў ААТ “Граніт-Агра” Міхаіла Нагорнага – І месца; Казіміра Рысюка – ІІ месца; Яўгена Хоміча – ІІІ месца. Сярод вадзіцеляў на аўтамабілях ГАЗ, ЗІЛ і МАЗ-4570, 4571 – вадзіцеляў КСУП “Войневічы” Станіслава Куляша – І месца; Івана Саўко – ІІ месца.
Сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў на КЗСВ-30 – звяно машыніста ААТ “Дварэц-Агра” Паўла Глацько – І месца; звёны машыністаў ААТ “Граніт-Агра” Андрэя Варанюка – ІІ месца;Андрэя Бучы – ІІІ месца. Сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў М-819, КЗС-25 – звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрыя Сёмухі – І месца.










Пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы рапсу, збожжавых і зернебабовых сярод моладзевых экіпажаў, маладых вадзіцеляў і маладых аграномаў узнагародзіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Гэта былі старшыя камбайнеры ААТ “Граніт-Агра” Андрэй Гукіш – І месца; КСУП “Войневічы” Максім Яраш – ІІ месца. Сярод вадзіцеляў на МАЗ з прычэпам – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Яўген Хоміч; на МАЗ без прычэпа з КСУП “Жукоўшчына” Ілья Барысевіч. Сярод аграномаў – галоўнага агранома КСУП “Войневічы” Івана Палуянцэвіча. Сярод інжынераў – галоўнага інжынера ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрыя Лабейку.










Не засталіся без заслужаных узнагарод тыя, хто прыйшоў на дапамогу сельгаспрадпрыемствам з іншых арганізацый раёна. Грашовыя прэміі Андрэй Садоўскі ўручыў Пятру Чарняку, Аляксандру Чуваку, Паўлу Коўтнаму, Андрэю Лапараву, Віктару Ёду, Дзмітрыю Кучынскаму, Івану Раку, Андрэю Клізу, Руслану Стральчуку, Аляксандру Калодку, Юрыю Кардашу, Сяргею Шыкуцю, Віктару Лазовіку, Максіму Чарняку, Валянціну Трайнялю. Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама адзначаны Дзяніс Трафімчык і Арцём Літвінскі.









Старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак уручыў лепшым работнікам галіны ўзнагароды Гродзенскага абласнога і раённага камітэтў прафсаюза і каштоўныя падарункі.















Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, ён таксама ўзнагародзіў дастойных удзельнікаў уборачнай кампаніі.



















Віншавальную эстафету пераняў намеснік старшыні райвыканкама, лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка і уручыў аграрыям падарункі грамадскага аб’яднання.





Прыемным завяршэннем урачыстай часткі фестывалю стала падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне ўдзельнікаў раённых конкурсаў. За лепшае афармленне дажыначнага снапа “Берагіня беларускага коласа” дыпломам І ступені адзначана КСУП “Жукоўшчына”, ІІ – КСУП “Войневічы”, ІІІ – ААТ “Дварэц-Агра”.
У конкурсе на лепшы каравай “Залаты каравай Дзятлаўшчыны” ў лаўрэаты выйшла КСУП “Войневічы”, на другой пазіцыі – КСУП “Хвінявічы”, на трэцяй – ААТ “Граніт-Агра”.
Лепшым сельгаспадвор’ем у конкурсе “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай” стала падвор’е КСУП “Хвінявічы”, другім па прывабнасці прызнана падвор’е ААТ “Граніт-Агра”, трэцім – КСУП “Войневічы”.
У конкурсе малых архітэктурных форм і арт-аб’ектаў “Сімвалы шчодрай нівы” перамога дасталася КСУП “Хвінявічы”, дыплом ІІ ступені – ААТ “Дварэц-Агра”, ІІІ – ААТ “Граніт-Агра”.





Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины