Каб глыбей спазнаць малую радзіму

Юныя даследчыкі – выхаванцы летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адправіліся пакараць таямніцы Ліпічанскай пушчы і роднага краю.

Як аказалася, многія з іх даўно марылі на свае вочы ўбачыць векавыя дубы запаведніка і дакрануцца да камянёў старажытных храмаў, даведацца, як егеры адсочваюць рэдкіх насельнікаў пушчы, чаму важна захоўваць духоўныя святыні і як ваенная гісторыя аграгарадка пераплятаецца з лёсамі канкрэтных сем’яў.

Не абышлося, вядома ж, без жывых стасункаў з захавальнікамі гэтых мясцін, знаёмства з экалагічнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы, архітэктурай Дварэцкай царквы і памятнымі кропкамі аграгарадка Дварэц у рамках конкурсу “Дзіцячы аўтацягнік”. Атрады прайшлі рознымі шляхамі, але з адзінай мэтай – глыбей спазнаць малую радзіму. Пасля вяртання ў летнік тэарэтычныя веды замацавалі ў інтэлектуальных гульнях “Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?”.

А яшчэ – агульнае фота на памяць каля старажытных дубоў і  сцен старадаўняга храма, яркія ўражанні і чаканне новых маршрутаў.

Пазнаём тайны акіяна

Для выхаванцаў летніка прайшла і займальная інтэрактыўная віктарына “Марскія жыхары”. Дзеці здзейснілі сапраўднае апусканне ў загадкавыя глыбіні акіяна, праявілі камандны дух і нават стварылі свае ўнікальныя творчыя праекты.

Спачатку яны адказвалі на пытанні аб жыцці насельнікаў мораў, а затым не проста размалявалі марскіх жывёл, а прыдумалі ім імя і напісалі пра іх невялікую, але займальную гісторыю.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Сёння па цаглінцы будуецца заўтрашняе вялікае малако
Корректировки не будет
На контроле – дисциплина цен

Похожие публикации