На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні.

Каб падзякаваць лепшым хлебаробам за важкія намалоты, іх нястомную працу, прафесіяналізм, дастойны ўклад у харчовую бяспеку краіны, на палеткі  КСУП “Хвінявічы”, “Жукоўшчына” і ААТ “Граніт-Агра” выехалі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

У КСУП “Хвінявічы” да іх далучыліся старшыня сельгаспрадпрыемства Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Максімава. Тут заслужаныя ўзнагароды, вымпелы і падарункі атрымалі камбайнеры Анатоль Марук, Іван Ташлыкоў і іх памочнікі Мікалай Жынко, Андрэй Калодка.

Адзначылі таксама і работу вадзіцеля Аляксандра Цярэшкі, які перавёз тысячу тон зерня.

Работнікам хлебных ніў пажадалі, каб надвор’е спрыяла ім у рабоце, тэхніка не падводзіла, удача спадарожнічала і новыя дасягненні не прымусілі сябе чакаць, а таксама моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.

У КСУП “Жукоўшчына” важкіх намалотаў дасягнуў экіпаж камбайнераў у саставе Віктара Малчановіча і Тадэвуша Шпакоўскага. Да віншаванняў сваіх перадавікоў тут з падарункамі і пажаданнямі далучыліся старшыня сельвыканкама Іван Свіб, дырэктар прадпрыемства Мікалай Шых, а таксама яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ірына Красоўская, падзякавалі за працавітасць, адказныя адносіны да справы, бо яны з’яўляюцца прыкладам для іншых.

У ААТ “Дварэц-Агра” заслужаныя віншаванні, вымпел і падарунак атрымаў камбайнер Вячаслаў Кастусік, які дасягнуў двухтысячнага выніку. З такім сур’ёзным дасягненнем на хлебнай ніве падзяку хлебаробу ад раённага выканаўчага камітэта выказаў Вадзім Бялятка, таксама яго прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемства.

Прыемныя падарункі, букеты-снапкі, фота на памяць – усё для таго, каб такія хвіліны ў жыцці запомніліся надоўга і спрыялі новым дасягненням.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации