Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа заклікае людзей не забываць пра пітны рэжым і адпачынак.
Як расказала старшыня раённай арганізацыі дабрачыннага аб’яднання Галіна Касцюк, тыя жыхары і госці горада Дзятлава, каго спёка застала на дварэ, у буднія дні з 8 да 17 гадзін і ў выхадныя з 8 да 15 гадзін могуць наведаць пункт бясплатнай выдачы пітной вады. Ён знаходзіцца на плошчы 17 Верасня на першым паверсе ў будынку Дома быту і функцыянуе пад дэвізам “Вада для ўсіх”. Любы жадаючы можа напіцца, скарыстаўшыся сіфонам з пітной вадой, на якім знаходзіцца сімволіка Таварыства Чырвонага Крыжа.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga