У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы ў Рэспубліцы Беларусь”, на які былі запрошаны спецыялісты кадравых і юрыдычных служб арганізацый раёна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гродзенскі абласны саюз наймальнікаў (ГАСН), упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Удзельнікаў павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і заўважыў, што сёння ў нашай краіне тэма працаўладкавання імігрантаў актуальная і наймальнікі павінны добра валодаць нормамі заканадаўства пры прыёме іх на работу, таму і была наладжана гэта сустрэча.

Адкрыла семінар дырэктар выканаўчай дырэкцыі ГАСН Лілія Санюкевіч. Яна адзначыла, што ў Дзятлаўскім раёне ўжо працуюць туркмены і ўзбекі. Напэўна, першыя крокі для наймальнікаў былі складанымі, аднак радуе, што спакойна, з разуменнем спецыялісты адносяцца да афармлення дакументаў пры прыёме імігрантаў на работу, бо гэта немалая дадатковая нагрузка. Таксама Лілія Іосіфаўна патлумачыла, як правільна падбіраць замежныя кадры, афармляць запрашэнні і хадайніцтвы замежным работнікам.  

На парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы ў Беларусі, адказнасці наймальнікаў спынілася галоўны спецыяліст упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Іна Бойка. Яна нагадала, што пасля атрымання спецыяльнага дазволу ёсць 30 дзён на заключэнне працоўнага дагавора, калі замежны грамадзянін знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Таксама заклікала быць уважлівымі і звяртаць увагу, што піша пасрэднік, які прапаноўвае імігрантаў для работы, у выпадку, калі будзе дэпартацыя, хто панясе за гэта адказнасць.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – начальнік аддзела па працы і занятасці райвыканкама Таццяна Дорда расказала пра размяшчэнне інфармацыі аб наяўных свабодных вакансіях для працаўладкавання працоўных-імігрантаў, куды можна звяртацца, каб наймальніку падабралі для работы замежных грамадзян.

У час семінара паступала шмат пытанняў ад аўдыторыі, на якія спецыялісты далі падрабязныя адказы. У прыватнасці, на якой мове заключаць дагавор, на якія пасады нельга прымаць на працу замежных грамадзян без пратакола ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы нашай краіны, ці абавязкова правяраць месца іх жыхарства, што рабіць, калі імігранту не спадабалася работа і ён хоча звольніцца, як быць у выпадку, калі ён не выходзіць на працу, цікавіліся аплатай працы такіх работнікаў, прадастаўленнем ім жылля.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации