У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка сустрэўся з жыхарамі вёскі Галаўлі. Да яго далучыўся старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Ігар Хітро. Найлепшы час, калі вяскоўцы збіраюцца разам, – прыезд аўтамагазіна.

Вадзім Аляксандравіч агучыў асноўную тэму Адзінага дня інфармавання “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах”, засяродзіўшы ўвагу пажылых людзей быць асабліва пільнымі пры размовах па тэлефоне з незнаёмымі людзьмі, каб не трапіць на хітрасць махляроў. Лепш за ўсё, калі ёсць сумненні, што гавораць праўду, адразу пакласці трубку.

– Сёння, асабліва ў інтэрнэце, нам падаюць розную інфармацыю: імкнуцца дыскрэдытаваць уладу, унесці разлад у грамадстве. Але, гледзячы навіны, мы бачым, што робіцца вакол краіны, і разумеем, што жывём на астраўку бяспекі. Нам неабходна быць адзінымі, упэўненымі ў тым, што ў нас добрая краіна, сёння нармальнае сацыяльнае забеспячэнне, мы павінны гэта зберагчы, – дадаў Вадзім Аляксандравіч.

Пагаварылі з вяскоўцамі і на тэмы добраўпарадкавання ў вёсцы і вакол яе, навядзення парадку на могілках, медыцынскага абслугоўвання, людзі выступілі з просьбай аб правядзенні свята вёскі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации