Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў па пытаннях работы са зваротамі грамадзян і аб далейшай дзейнасці па стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый.
– Абласны прафсаюз прадаўжае работу для ўмацавання аўтарытэту прафсаюзных органаў, павышэння сацыяльнай абароненасці членаў, больш шырокай рэалізацыі права прафсаюза на грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і яе ахове.
Як і раней, прафсаюзы канцэнтруюцца на рабоце па стварэнні новых прафсаюзных пярвічак у розных арганізацыях для ўзмацнення прававой абароны работнікаў, рэалізацыі калектыўна-дагаворнага рэгулявання ў рэальным сектары эканомікі і ўдасканалення інстытута настаўніцтва для замацавання моладзі на месцах. Немалаважным аспектам бачнага выніку іх дзейнасці з’яўляецца работа з грамадзянамі, чулае рэагаванне на іх звароты.
Як ужо адзначана, у сферы пастаяннай увагі знаходзяцца пытанні аховы працы і прафілактыкі траўматызму. Па ініцыятыве ў тым ліку і абласнога прафсаюза праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму, інфармацыя пра які распаўсюджваецца на стэндах і ў сацыяльных сетках. Дзякуючы сістэмнай рабоце, удалося дабіцца зніжэння вытворчага траўматызму ў рэгіёне.
Прафсаюзны рух справай даказаў сваю выніковасць у адстойванні правоў работнікаў. Дасягнутыя вынікі і выяўленыя ў працэсе працоўнага маніторынгу прапановы будуць узяты за аснову пры карэкціроўцы Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійных саюзах” і іншых прававых актаў. Парламентарыі і прафесійныя саюзы рухаюцца ў гэтым кірунку да адной мэты – збалансаванай абароны інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў у сучасных умовах, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga