У камісіі па справах непаўналетніх

Хлопчыка, які гадуецца ў сацыяльна ненадзейнай сям’і, раней прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за таго, што бацькі злоўжывалі алкаголем. Пасля таго, як дарослыя прайшлі лячэнне і сталі на шлях выпраўлення, дзіця ім вярнулі. Цяпер бацькі клапоцяцца пра сына: у яго ёсць усё неабходнае, ён наведвае дзіцячы сад. Па месцы работы дарослыя характарызуюцца станоўча, дома ў іх — парадак.

На жаль, алкагольную залежнасць поўнасцю вылечыць немагчыма, таму бацькі неаднаразова праходзілі лячэнне. Нядаўна ў маці адбыўся чарговы зрыў (2,19 праміле) — яе і дзіця, якое было хворае, давялося шпіталізаваць у бальніцу.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчына каялася і слёзна прасіла даць шанц на выпраўленне. Ёй паверылі. Хочацца спадзявацца, што маці апраўдае гэты давер.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама

І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты “Перамога”, член камісіі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации