На маляўнічым беразе Дняпра шуміць, спявае і кружыцца ў яркім карагодзе рэспубліканскі фестываль «Александрыя збірае сяброў». 

Таленавітыя майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ужо дзеляцца сваім цяплом і творчасцю з гасцямі! 

Толькі ўявіце гэтую прыгажосць, якую можна ўбачыць на выставе:

-лазапляценне — гнуткая лазовая галінка ў руках майстра Сяргея Балыкова ператвараецца ў дзівосныя ажурныя кошыкі, збаны і цёплыя сувеніры;

-ткацтва паясоў — старадаўняе сакральнае мастацтва стварэння сапраўдных абярэгаў ад Валянціны Гнаінскай, дзе ў кожным арнаменце зашыфраваны пажаданні здароўя, долі і шчасця;

-вышыўка — тонкая, філігранная праца ад Вольгі Барабан, у якой кожны шывок  ажыццяўляе спрадвечныя беларускія ўзоры.

Кожны выраб — гэта не проста сувенір. Гэта жывая гісторыя, казка, якую стварылі з любоўю і якую можна забраць з сабой на памяць аб гэтым чароўным дні.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АлександрыяЗбіраеСяброў2026 #Купалле #КультураДятловщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Более 20 тыс. абитуриентов подали документы в вузы за первые два дня приема 
Прамая лінія

Прамая лінія

14 июля, 2026
Караблі жніва і іх экіпажы

Похожие публикации