На свяце «Александрыя збірае сяброў» пануе неверагодная атмасфера, але самае цёплае, духмянае і сонечнае месца — там, дзе гасцей сустракаюць беларускія прыгажуні, майстрыхі аддзела традыцыйнага мастацтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры.



У прыгожых народных строях, яны сталі сапраўдным упрыгожваннем фестывалю. Нашы чараўніцы дораць кожнаму госцю адчуванне дому, радасці і спрадвечнай магіі Купалля.
Сімвал долі і прыгажосці — купальскі вянок!

Якое ж Купалле без духмяных траў? Спрытныя рукі майстрых уплятаюць у вянкі чабор, рамонкі, васількі і канюшыну. Дзяўчаты не проста плятуць гэтыя прыгожыя галаўныя ўборы, але і шчодра дараць іх гасцям свята, жадаючы моцнага здароўя, шчасця і кахання. Кожны вяночак — гэта сапраўдны абярэг, створаны з добрымі думкамі!

Творчасць аб’ядноўвае пакаленні. На пляцоўцы кіпіць работа. Нашы майстар-класы збіраюць сяброў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga