30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста.

Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі ў розных працоўных калектывах Дзятлаўшчыны павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.

– Ваша работа патрабуе глыбокіх ведаў, аналітычнага складу розуму і высокай адказнасці. Вы сапраўдныя эксперты ў галіне фінансаў, кіравання рэсурсамі, планавання і прагназавання. Выказваем словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, асабісты ўклад у эканамічнае развіццё раёна. Прыміце пажаданні здароўя і дабрабыту. Няхай кожны дзень адкрывае перад вамі новыя магчымасці, усім пачынанням спадарожнічае поспех, а побач будуць блізкія і надзейныя людзі.

Вольга Жэлезоўская ўручыла Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з прафесійным святам эканамісту ТАА “Белтэрміз” Марыі Бахар, эканамісту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Таццяне Спорскай, галоўнаму эканамісту КСУП “Хвінявічы” Станіславу Кончыку, бухгалтару ААТ “Дварэцкі льнозавод” Ірыне Аблажэй, намесніку начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяне Ражко.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации