Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у мерапрыемствах да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
– Восемдзесят пяць гадоў таму адкрылася жахлівая старонка ў гісторыі чалавецтва працягласцю ў чатыры цяжкія гады. Яна закранула многіх, не толькі на Еўразійскім кантыненце, але і ў іншых частках планеты. Зараджэнне фашызму, узрошчванне яго ідэй прывялі да шматмільённых чалавечых ахвяр, а маральная і фізічная шкода не паддаецца падліку.
Вялікая Айчынная вайна стала старонкай гісторыі беларускай зямлі, якую немагчыма прагарнуць, бо менавіта Беларусь у ліку нямногіх краін адчула ўсю жудасць страт і смерці. Гэты дзень нагадвае нам аб вялікай цане свабоды і права на жыццё. Ён – напамін аб загінулых у баях, фактычным знішчэнні насельніцтва, ахвярах, замучаных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нястач. Гэта дата нагадвае аб цане мірнага жыцця і з’яўляецца ўрокам для будучых пакаленняў аб неабходнасці захавання міру, развіцця добрасуседства. З болем і жалем даводзіцца канстатаваць, а што страшней за ўсё, назіраць, што ўрок гэты застаецца нявывучаным нават некаторымі нашымі блізкімі суседзямі. Такім ён з’яўляецца і для падрастаючага пакалення большасці краін Захаду, нават тых, якія Чырвоная армія вызваліла ад нямецкай акупацыі.
У спробе падвергнуць забыццю, прынізіць цану Вялікай Перамогі многія краіны цяпер удзельнічаюць у марафоне псеўдагістарычнага пошуку ролі савецкага народа як у Другой сусветнай вайне, так і пасля яе. У іх памкненнях адзначаецца намер засвоіць наўмысна скажоную праўду тых гадоў, нібыта нічога асаблівага не было. Патрабуе значных намаганняў і абавязак кожнага – памятаць свяшчэнны подзвіг нашых суайчыннікаў і аберагаць гістарычную памяць пра жахі мінулай вайны і сапраўдную цану міру.
Дзе няма месца гістарычнай памяці – няма месца міру і існаванню жыцця. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну – сімвал нашай ідэнтычнасці, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga