Пытанне: хто можа разлічваць на прызначэнне пенсіі па ўзросце датэрмінова ў выпадку звальнення?
Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань:
– Згодна з пунктам 7 артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года № 125-З “Аб занятасці насельніцтва”, беспрацоўныя з ліку грамадзян, звольненых у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, якія маюць стаж работы з уплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах паводле заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні, па прапанове органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры адсутнасці магчымасці для працаўладкавання маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем больш чым на адзін год агульнавызначанага пенсійнага ўзросту.
На падставе гэтай нормы прапанова аб прызначэнні пенсіі па ўзросце датэрмінова можа зыходзіць толькі ад органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры адсутнасці магчымасці для працаўладкавання беспрацоўнага.
Пад магчымасцю ці немагчымасцю працаўладкавання маецца на ўвазе наяўнасць на рынку працы неабходнасці ў работніках кваліфікацыі, якая адпавядае прафесійнай прыдатнасці беспрацоўнага, узроўню яго прафесійнай падрыхтоўкі, стану здароўя, стажу і вопыту работы на ранейшай пасадзе служачага або прафесіі рабочага, а таксама транспартнай даступнасці новага месца работы. Пры гэтым улічваецца і актыўнасць самога беспрацоўнага па пошуку прыдатнай работы пры садзейнічанні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga