Другі тыдзень адпачынку ў летніку “Вектар” на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі выдаўся багатым на падзеі і вандроўкі.

Кожны дзень быў напоўнены актыўнасцямі, скіраванымі на развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей. Выхаванцы ўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях, майстар-класах, наведвалі культурныя і адукацыйныя аб’екты райцэнтра. Пабывалі ў кінатэатры, царкве, касцёле, музеі.

Адной з найбольш запамінальных стала экскурсія на 116-ю гвардзейскую штурмавую авіяцыйную базу, дзе пабачылі пакой баявой славы, даведаліся пра гісторыю гэтага авіяцыйнага злучэння і подзвігі байцоў. Не менш цікавым быў музей пад адкрытым небам, дзе прадстаўлены легендарныя баявыя машыны, якія раней служылі Радзіме. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў трэнажор самалёта Як-130, за штурвалам якога выхаванцы змаглі адчуць сябе сапраўднымі пілотамі і ацаніць складанасць кіравання сучаснымі баявымі самалётамі.

Наведалі юныя дзятлаўчане і падраздзяленне ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-ратавальных работ, дзе даведаліся аб важнасці работы ратаўнікоў і пажарных у ваеннай сферы.

Два тыдні адпачынку праляцелі хутка, але пакінулі шмат станоўчых эмоцый, новых ведаў і ўражанняў.

Ірына МІШЧАНКА,
кіраўнік летніка “Вектар” Дзятлаўскага РЦДАДіМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации