У Гродзенскай вобласці на перыяд купальнага сезона, які доўжыцца да 30 верасня, абсталявана 40 зон для адпачынку і 42 пляжы. У Дзятлаўскім раёне – два пляжы, на якіх дазволена купацца: гарадскі па вуліцы Фогеля і на возеры санаторыя “Радон”.

Старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі заклікае ў час купання быць вельмі асцярожнымі, не заплываць за буі і не ныраць у незнаёмых месцах, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення. Бацькам раіць не пакідаць дзяцей адных каля вадаёмаў. Купацца лепш за ўсё пры тэмпературы вады + 18… + 20 градусаў.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации