У Міжнародны дзень абароны дзяцей з падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў са святам завіталі госці ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк прынеслі асаблівым дзеткам цацкі, гульні, салодкія пачастункі. Госці адзначылі, што ў гэтае свята ўвага павінна быць удзелена кожнаму дзіцяці, усе заслугоўваюць шчаслівага дзяцінства.


Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае