У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый ад абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”. Узнагароды атрымалі школьнікі і студэнты – пераможцы алімпіяд, выдатнікі вучобы, прызёры творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары школьных і моладзевых арганізацый.


Сярод узнагароджаных – дзве дзятлаўчанкі: навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Дар’я Піваварчык і навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Дар’я Цішковіч.

З віншаваннямі да лаўрэатаў звярнуліся старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення “Беларускі фонд міру” Іван Калбаска, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлана Валько.

Для прысутных гучалі музычныя нумары, была арганізавана экскурсія.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае