Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў тэхнічны дырэктар асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Дзмітрый Касянок.

Ён прыехаў павіншаваць юных футбалістаў з надыходзячым Днём Перамогі, падарыць ім новыя мячы для плённых трэніровак і высокіх вынікаў.

– 9 Мая – свята сілы, мужнасці і адвагі. Нашы дзяды і прадзеды ўмелі перамагаць у самых складаных умовах, іх прыклад сёння натхняе нас на новыя спартыўныя рэкорды, – адзначыў Дзмітрый Эдуардавіч. – Вы – будучыня нашай краіны, і паказваеце, што гадуецеся моцнымі і смелымі. Нашы продкі змагаліся за тое, каб вы маглі спаборнічаць, сябраваць і перамагаць у мірнай квітнеючай Беларусі.

Дзеці прадэманстравалі сваё ўменне валодаць мячом у час паказальнага выступлення.

У сустрэчы прынялі ўдзел загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда, дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута, трэнер па футболе Уладзімір Ганчар, дырэктар сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Іван Кібінь. Яны падзякавалі за ўвагу федэрацыі футбола да развіцця гэтага віду спорту ў нашым раёне і паабяцалі прадоўжыць падрыхтоўку дастойных кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію футбола АБФФ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации