4 мая на пасаду галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прызначаны Андрэй Лазута.

Ён нарадзіўся 30 сакавіка 1978 года ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у ГрДУ імя Я. Купалы, затым скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “правазнаўства”.

У 1998-2000 гадах Андрэй Мікалаевіч служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Пасля арміі з 2000 года службовую дзейнасць прадоўжыў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2012-2023 гадах служыў у Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе працаваў спецыялістам па рабоце з кліентамі ТАА “Прадуктовыя рашэнні” горада Мінска. Са снежня 2024 года да нядаўняга часу быў ахоўнікам аддзела забеспячэння аховы маёмасці ўпраўлення карпаратыўнай абароны пры адміністрацыі ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” горада Мінска.      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации