Новыя дрэўцы барбарысу, ліпы і клёну з’явіліся ў цэнтральным парку ў Дзятлаве, якія высадзілі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, яго намеснікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, а таксама навучэнцы гарадскіх школ, якія з’яўляюцца членамі моладзевага савета пры райсавеце дэпутатаў. Акцыя была прымеркавана да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.




– Па добрай традыцыі штогод напярэдадні Дня Перамогі кожны дзень на Дзятлаўшчыне азнаменаваны пэўнымі акцыямі: велапрабег, пасадка дрэваў, навядзенне парадку на помніках і абелісках, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Сёння мы ў скверы, дзе знаходзіцца помнік Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову, сумясцілі карыснае з прыемным: і ўшанавалі памяць пра ўсіх загінулых у гады вайны, і на месцы нядаўна выдаленых старых аварыйных дрэваў пасадзілі маладыя. Няхай яны радуюць гараджан і напамінаюць пра гераічныя подзвігі нашых землякоў.


– Раённы Савет дэпутатаў кожны год прымае ўдзел у акцыях па пасадцы дрэў, таму і цяпер разам з моладдзю далучыліся да яе, – дадае Аляксандр Бараноўскі. – Я прашу навучэнцаў, каб яны запомнілі, дзе пасадзілі саджанцы, каб потым сваім дзецям паказалі, які ўклад унеслі ў гісторыю роднага горада. Няхай дрэўцы ўпрыгожваюць наш горад і прыносяць карысць землякам.












Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае