У зоне абслугоўвання Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба знаходзяцца шэсць аддаленых вёсак. Жывуць у іх пераважна людзі сталага ўзросту, многія з якіх па стане здароўя ўжо не могуць самі завітаць па новую кнігу. Менавіта тады бібліятэка сама адпраўляецца ў шлях.
Раз на месяц згодна з графікам бібліятэкар здзяйсняе падворны абход: у яе сумцы заўсёды знойдзецца літаратура на любы густ. Адзін чытач чакае вострасюжэтны дэтэктыў, другі – сучасны жаночы раман, трэці не ўяўляе свайго вечара без кніг пра Вялікую Айчынную вайну ці гістарычных нарысаў. Для тых, хто хоча быць у курсе ўсіх гаспадарчых навін, падрыхтаваны стос каляровых часопісаў.
Падворны абход – гэта традыцыя добрых спраў. Наведваючы далёкія вёскі, бібліятэкар прыносіць у хаты не толькі друкаванае слова, але і самае каштоўнае – увагу і чалавечае цяпло.
Аліна МІШЧУК,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga