У гарпасёлку Наваельня праходзіць сумесная прыродаахоўная акцыя “Беларусь сінявокая”, заснаваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У межах яе ў кожным рэгіёне штогод прыводзіцца ў парадак тэрыторыя, прылеглая да аднаго са значных сацыяльных аб’ектаў. Сёлета на Дзятлаўшчыне ім стала Новаяльнянскае вадасховішча.

У акцыі прынялі ўдзел Новаяльнянскі сельвыканкам, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзятлаўская раённая арганізацыйная структура РГАА “БТПР”, арганізацыі і жыхары гарпасёлка.

– Сёлета ў цэнтры рэспубліканскай акцыі “Беларусь сінявокая” –  Новаяльнянскае вадасховішча, – расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі. – Сутнасць мерапрыемства ў тым, каб правесці ачыстку, найбольш значных вадаёмаў на тэрыторыі раёна. У мінулым годзе мы працавалі ў Гезгалах, цяпер у Наваельні. Прыемна, што сёлетняя акцыя атрымалася па-сапраўднаму народнай і шматлюднай. Разам мы навядзём парадак на вадаёме, які з’яўляецца месцам адпачынку і рыбалкі, каб жыхарам і гасцям раёна было прыемна тут адпачываць.

У ходзе акцыі праведзена ачыстка берагавой тэрыторыі ад смецця, расліннасці і хмызняку, які вывозіцца на транспарце жылкамунгаса, абнаўляюцца самаробныя лесвіцы на спусках да вады і кемпінг на ўзбярэжжы.

Старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч таксама прымае ўдзел у акцыі разам са сваім калектывам. Яна расказала, хто яшчэ падтрымаў добрую ініцыятыву:

– Акрамя прыродаахоўных арганізацый, папрацаваць выйшлі калектывы Дзятлаўскага лясгаса, Новаяльнянскага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ, Новаяльнянскага КХП, Новаяльнянскага ўчастка ізаляцыі труб ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”, ТАА “Вторчермет”, Новаяльнянскай туберкулёзнай бальніцы, удзельнікі таварыства рыбаловаў. Хочацца, каб наша вадасховішча радавала вока і вабіла аматараў адпачынку на прыродзе.

Людміла Аляксандраўна адзначыла, што на працягу раённага месячніка па навядзенні парадку на зямлі былі прыбраны грамадскія тэрыторыі, замацаваныя за арганізацыямі  гарпасёлка, створана клумба ў цэнтры населенага пункта, добра папрацавалі і гаспадары прыватных дамоў на сваіх прысядзібных участках. Прадаўжаецца рэалізацыя грамадзянскай ініцыятывы: маладыя бацькі аднаго з двароў шматпавярховай забудовы плануюць за ўласныя сродкі набыць і ўсталяваць дзіцячую пляцоўку з сучасным абсталяваннем. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации