На Дзятлаўшчыне ў рамках раённай цімураваланцёрскай тэматычнай чатырохдзёнкі “Вясенні марафон добрых спраў” да Года беларускай жанчыны адбылася яркая анлайн-падзея, закліканая натхніць новае пакаленне на здзяйсненне добрых спраў.

Каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка пры падтрымцы членаў савета валанцёраў Ангеліны Ванчук і Таццяны Ступчык правяла захапляльны фрыстайл “Краўдфандынг-кампанія: “Натхняем на добрыя справы!”.

У анлайн-прасторы мерапрыемства сабрала членаў цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў раёна і было нацэлена на самае важнае: даць юным актывістам ключ да рэалізацыі іх самых смелых сацыяльных праектаў і ініцыятыў. У эпоху лічбавых тэхналогій, калі магчымасці для аб’яднання намаганняў і прыцягнення рэсурсаў бязмежныя, разуменне асноваў краўдфандынгу становіцца не проста карысным навыкам, але і інструментам для змяненняў.

Ірына Анатольеўна, Ангеліна і Таццяна правялі ўдзельнікаў анлайн-мерапрыемства праз захапляльны свет краўдфандынгу, дасціпна і наглядна патлумачылі яго прынцыпы. Яны расказалі, як правільна сфармуляваць ідэю праекта, стварыць прывабную гісторыю, якая знойдзе водгук у сэрцах людзей, і эфектыўна выкарыстоўваць анлайн-платформы для збору сродкаў. Асаблівая ўвага была нададзена таму, як важна не проста прасіць аб дапамозе, а натхняць людзей стаць часткай важнай добрай справы.

Кульмінацыяй анлайн-фрыстайлу стала агульнае дзеянне, што натхніла ўсіх удзельнікаў: кожны зрабіў свой “карабельчык мары”. На іх моладзь напісала думку-дэвіз сустрэчы: “Запускайце свае кампаніі і мяняйце свет да лепшага!”. Гэты просты заклік стаў значным стымулам для далейшай дзейнасці валанцёраў.

Дзякуючы такім ініцыятывам, як анлайн-фрыстайл “Краўдфандынг-кампанія: “Натхняем на добрыя справы!”, юныя валанцёры атрымліваюць не толькі веды, але і ўпэўненасць у тым, што іх добрыя задумы могуць стаць рэальнасцю і змяніць жыццё да лепшага.

Уладзіслава УРБАН,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Ступени успеха: учитель с 35-летним стажем

Похожие публикации